Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус 20 тысяч за 8 месяцаў. Як скарачаецца насельніцтва Беларусі


Ілюстратыўнае фота

Насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка — 9 мільёнаў 454 тысячы чалавек. Гэта на 20,3 тысячы чалавек менш, чым у пачатку гэтага году.

Са студзеня па верасень у Беларусі нарадзілася 65 823 чалавекі, а памерлі 90 659, паведамляе Белстат. Найбольш за ўсё паміралі ад хваробаў зьвязаных з сыстэмай кровазвароту і новаўтварэньняў. Насельніцтва зьменшылася на 24 836 чалавек.

У мінулым годзе за такі ж пэрыяд насельніцтва зьменшылася на 18 511 чалавек.

За восем месяцаў гэтага году ў Беларусь прыехала 18 539 чалавек, найбольш з Расеі, Украіны, Туркмэністану і Казахстану(89,2%).
З Беларусі зьехалі ў іншыя краіны 14 087 чалавек. Зь іх у Расею зьехалі 65,7%.

Міграцыйны прырост насельніцтва — 4 452 чалавекі, значыць, агулам за восем месяцаў насельніцтва Беларусі скарацілася на 20 тысяч 384 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG