Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр кампазытар Алег Моўчан, аўтар «Малітвы» на словы Купалы


Алег Моўчан

Сёньня ўначы памёр кампазытар Алег Моўчан. Пра гэта ў сваім профілі ў Facebook паведаміла музычны крытык і кампазытарка Юлія Андрэева.

Алег Моўчан нарадзіўся ў Менску ў 1965 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю ў спэцыяльнасьці кампазтцыя. У 1990-х гадах актыўна супрацоўнічаў з ансамблем «Песьняры».

Шырокую славу Моўчану прынесла яго песьня «Малітва» паводле тэкстаў Янкі Купалы, упершыню выкананая «Песьнярамі» ў 1994 годзе.

У 2015 годзе Моўчан судзіўся ў справе абароны аўтарскіх правоў на песьню «Малітва» з Настай Шпакоўскай (ансамбль NAKA).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG