Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША датэрмінова вызвалілі і дэпартавалі расейскую агентку Марыю Буціну


Марыя Буціна
Марыя Буціна

Буціна, асуджаная ў ЗША за вядзеньне лабісцкай дзейнасьці без рэгістрацыі, вызваленая з фэдэральнай турмы ў ЗША і вярнулася ў Расію.

У канцы красавіка 2019 года фэдэральны акруговы суд у Вашынгтоне прысудзіў Буціну да аднаго з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Гэтае пакараньне ёй было прызначана за дзейнасьць у якасьці незарэгістраванага агента замежнага ўрада на тэрыторыі ЗША, з улікам заключанага ёю пагадненьня з амэрыканскім правасуддзем.

Буціна апынулася ў поле зроку ФБР як памочніца Аляксандра Торшына — падазронага ва ўмяшаньні Расіі ў амэрыканскі выбарчы працэс, у мінулым члена Савета Федэрацыі, а затым намесьніка старшыні Банка Расіі. Торшын — пажыцьцёвы член Нацыянальнай стралковай асацыяцыі ЗША (NRA). Ён дапамог Буцінай стварыць усерасійскую грамадзкую арганізацыю «Права на зброю».

Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, Марыя Буціна ўжо знаходзіцца ў Маскве. Афіцыйны Крэмль пакуль не камэнтуе сытуацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG