Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У небе над Браславам згарэў мэтэарыт. Фота, відэа


Скрыншот зь відэа
Скрыншот зь відэа

Незвычайнае здарэньне адбылося ў ноч на 25 кастрычніка. Яно трапіла на камэры відэаназіраньня.

Пра мэтэарыт над Браславам паведамляе мясцовая раёнка «Браслаўская зорка». Рэальнасьць здарэньня выданьню пацьвердзілі ў Браслаўскім аддзяленьні МНС. Прыкладна ў 3.20 у ноч на 25 кастрычніка на поўдзень ад Браслава, над возерам Дрывяты відавочцы заўважылі моцнае сьвячэньне. Па яго характары можна меркаваць, што ў небе над райцэнтрам згарэў невялікі мэтэарыт.

Здарэньне трапіла на камэры відэаназіраньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG