Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Забайкальлі салдат расстраляў саслужыўцаў, забітыя восем чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ўвечары 25 кастрычніка салдат рамонтна-тэхнічнай базы ў вайсковай частцы ў Забайкальскім краі расстраляў саслужыўцаў з табэльнай зброі. Салдат, які адкрыў агонь, затрыманы. Паводле вэрсіі Мінабароны ён пачаў страляць з прычыны нэрвовага зрыву.

Інцыдэнт адбыўся пры зьмене варты. Паводле папярэдняй інфармацыі загінулі восем чалавек: сем на месцы стральбы, і адзін пазьней у бальніцы. Яшчэ дваіх параненых таксама адправілі ў ваенную бальніцу, пагрозы іх жыцьцю няма.

У вайсковай пракуратуры гарнізону пацьвердзілі факт стральбы і 8 забітых ваенных, але адмовіліся паведаміць рэгіён, зь якога быў прызваны салдат.

«Па папярэдніх дадзеных з месца здарэньня, дзеяньні вайскоўца маглі адбыцца на глебе нэрвовага зрыву, выкліканага асабістымі абставінамі, не зьвязанымі з праходжаньнем ваеннай службы», — сказана ў паведамленьні Мінабароны.


Расейскі праект Baza паведаміў, што гэты салдат праслужыў у частцы чатыры месяцы і спэцыяльна цэліўся сваім ахвярам у галаву. Параненых ён дабіваў кантрольнымі стрэламі. Па дадзеных журналістаў, сярод забітых два афіцэра і два кантрактнікі, асобы астатніх высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG