Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім аэрапорце ад туману затрымалі некаторыя авіярэйсы


Ілюстрацыйнае фота

25 кастрычніка некаторыя авіярэйсы прылятуць у Нацыянальны аэрапорт Менск з затрымкай з прычыны туману. Затрымалі і вылет некалькіх рэйсаў зь Менску, як вынікае з раскладу прылётаў і вылетаў на сайце менскага аэрапорту.

На момант публікацыі затрымліваюцца тры авіярэйсы з Масквы, адзін з Кіева, Кішынёва, Запарожжа, Санкт-Пецярбурга, Шарм-Эль-Шэйху, Парыжу, Амстэрдаму, Рыму. Час затрымкі складае ад 20 хвілін да амаль 3,5 гадзін.

З раніцы быў затрыманы і вылет многіх рэйсаў. Дасюль ня вылецелі самалёты ў Санкт-Пецярбург (вылет па раскладзе ў 8.30), Маскву (вылет па раскладзе ў 10.55), ужо затрымліваецца вылет самалётаў у Бэрлін, Франкфурт, Мюнхэн, Маскву, Санкт-Пецярбург, Адэсу, Львоў.

Як растлумачылі БелТА ў Нацыянальным аэрапорце, затрымка зьвязаная з умовамі надвор’я — густым туманам.

Як адзначыла прэс-сакратарка аэрапорта Раміна Саматханова, у такіх сытуацыях камандзіры паветраных судоў самі прымаюць рашэньне пра пасадку ў аэрапорце Менску альбо сыход на запасны аэрадром, і «сёньня ўжо два рэйсы сышлі на запасны аэрадром у Гомель. Гэта рэйсы з Кіева і Масквы».

Паводле Белгідрамэту, 25 і 26 кастрычніка ў Беларусі абʼяўлены жоўты ўзровень небясьпекі з прычыны туману.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG