Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі міністар падаў у адстаўку пасьля абвінавачаньня ў подкупе выбарнікаў дынямі і грашыма на пахаваньні


Ісьсю Сугавара
Ісьсю Сугавара

Міністар гандлю Японіі Ісьсю Сугавара пайшоў у адстаўку праз паўтара месяца пасьля таго, як заняў пасаду. Мясцовая прэса абвінаваціла яго ў парушэньні закону аб перадвыбарнай кампаніі і подкупе выбарнікаў.

Сугавара публічна папрасіў прабачэньня за свае паводзіны. За ўчынкі свайго міністра папрасіў прабачэньня і прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ.

Мясцовае выданьне напісала, што памочнік міністра ад яго імя ўручыў сям’і памерлага прыхільніка Сугавары традыцыйны на пахаваньні грашовы падарунак. Паводле зьвестак журналістаў, сям’і падарылі 20 тысяч енаў (каля 180 даляраў).

Крыніцы выданьня паведамілі, што памочнікі міністра сыстэматычна дарылі пахавальныя грошы на ўчастку. Cугавара таксама нібыта гадамі дарыў дарагія дыні і морапрадукты сваім выбарнікам.

Згодна зь японскім законам, палітыкам нельга даваць грошы ці падарункі выбарнікам на сваім участку, нягледзячы на тое, праходзяць выбары ці не.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG