Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы ўпершыню за 11 гадоў не дазволілі «Русский марш»


Падчас акцыі нацыяналістаў «Русский марш» у Маскве

Мэрыя Масквы ўпершыню за 11 гадоў адмовіла арганізатарам «Русского марша» ў правядзеньні акцыі 4 лістапада ў Любліна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце арганізатараў.

Арганізатары адзначаюць, што будуць працягваць весьці перамовы з мэрыяй Масквы, а таксама паспрабуюць абскардзіць адмову ў судовым парадку.

«Русский марш» — штогадовая акцыя расейскіх нацыяналістычных арганізацый і рухаў. Праходзіць з 2005 году ў Дзень народнага адзінства 4 лістапада. Папулярныя лёзунгі падчас маршу — «Расея для рускіх!», «Слава Расеі!», «Канец акупацыі — свабоду рускай нацыі!», «Мы — Рускія! З намі Бог!».

У гэтым годзе мэрыя Масквы атрымала дзьве заяўкі на маршы 4 лістапада ў Любліна. Адну зь іх, на акцыю пад назвай «Правы марш», падала незарэгістраваная партыя «Трэцяя альтэрнатыва» і Інстытут нацыянальнай палітыкі, другую — камітэт «Нацыя і свабода» і «Асацыяцыя народнага супраціву».

У 2018 годзе ў Маскве прайшлі два ўзгодненыя шэсьці пад назвай «Русский марш»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG