Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне правядуць аўдыт справаў Эўрамайдану


Намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны — галоўны ваенны пракурор Віктар Чумак абяцае аўдыт крымінальных справаў у дачыненьні да Эўрамайдану.

Паводле яго слоў, у сувязі з тым, што з 20 лістапада па законе, пракуратура будзе пазбаўленая паўнамоцтваў праводзіць расьсьледаваньне, справы Майдана перададуць у Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў, а працэсуальнае кіраўніцтва па гэтых справах будзе ажыцьцяўляць Генэральная пракуратура, дзе ўжо створаны адпаведны дэпартамэнт.

Віктар Чумак
Віктар Чумак

«Мы створым аўдыт гэтых спраў. У гэтую аўдытарскую групу ўвойдуць адвакаты па справах і сваякі загінулых на Майдане. І тады мы ўбачым аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца», — сказаў Чумак.

24 кастрычніка былы начальнік упраўленьня спэцыяльных расьсьледаваньняў Генэральнай пракуратуры Сяргей Гарбацюк заявіў, што ў цяперашні час праца па справах аб злачынствах у часе Эўрамайдану «фактычна спыненая».

Паводле зьвестак Генпракуратуры, падчас акцый зімы 2013-2014 гадоў пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, 104 зь іх загінулі. Пасьля загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць Нябеснай сотняй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG