Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чырвоны дзень календара». Тэатар эстрады пакажа шоў-праграму да 7 лістапада


Прыхільнікі «Вялікага Кастрычніка» ў Менску, 7 лістапада 2018 года

Моладзевы тэатар эстрады пакажа 6-7 лістапада шоў-праграму «Чырвоны дзень календара», паведаміў агенцтву БелТА рэжысэр праекту Яўген Гофбранд.

«Мы любім паўспамінаць пра мінулыя дні, пракруціць ў памяці тое добрае, што было калісьці: першую паездку ў піянэрскі лягер, першы пацалунак, першы паход на танцы, першы начлег ля вогнішча, цёплыя і душэўныя песьні пад гітару. Так зьявілася ідэя шоў-праграмы „Чырвоны дзень календара“. Мы вырашылі паказаць новы праект якраз у дзень, які некалі быў галоўным дзяржаўным сьвятам і знаёмы кожнаму, хто жыў у той час», — адзначыў аўтар пастаноўкі.

Як вынікае з тэатральнай афішы, канцэрты заплянаваныя на 6 і 7 лістапада, калі ў Савецкім Саюзе сьвяткавалі дзень так званай «Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі». Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая дагэтуль той дзень адзначае.

Сьвяточная дэманстрацыя ў Маскве, архіўнае фота 1970-х
Сьвяточная дэманстрацыя ў Маскве, архіўнае фота 1970-х

У аснову сцэнару «Чырвонага дня...» пакладзеная гісторыя хлопчыка Вані, якому надакучыла звычайнае жыцьцё. Ён знаходзіць машыну часу і выпраўляецца ў мінулае. Ваня адразу трапляе ў «эпіцэнтар сьвята» (згаданы дзень «рэвалюцыі», які сёньня часьцей называюць «бальшавіцкім пераваротам»).

Хлопчык на ўласныя вочы бачыць «маляўнічы парад», чуе хіты, пад якія танчылі і сьпявалі ягоныя бацькі, а таксама знаходзіць новых сяброў. І паўстае пытаньне: а ці захоча Ваня пасьля гэтага вяртацца ў сёньня, задаецца рытарычным пытаньнем рэжысэр Яўген Гофбранд.

У шоў занятыя салісты тэатру эстрады Аляксей Хлястоў, Вольга Плотнікава, Аляксандар Сухараў, Вольга Вронская, Іскуі Абалян, Гюнэш Абасава ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG