Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне сацыёлягаў: расейцы больш давяраюць войску, чым Пуціну


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Расейцы другі год запар больш давяраюць войску, чым прэзыдэнту. Гэта вынікае з апытаньня «Левада-цэнтра». Аб сваім даверы ваенным заявілі 63 адсотка рэспандэнтаў. Прэзыдэнту давяраюць 60 адсоткаў расейцаў. У мінулым годзе гэтыя паказчыкі былі 66 і 58 працэнтаў — адпаведна.

Амаль удвая (да 32 адсоткаў) вырас за гэты год давер расейцаў да спэцслужбаў.

У камэнтары «Ведомостям» сацыёляг Карына Піпія тлумачыць, што стаўленьне да войска не рэагуе на сытуацыю ў эканоміцы ў адрозьненьне ад прэзыдэнта, на якога ўскладаецца адказнасьць за ўнутраныя праблемы. Акрамя таго, «вобраз ворага» нікуды не прапаў, і патрэба ў абароне ад зьнешніх пагроз засталася.

Лідэрамі рэйтынгу недаверу сярод органаў улады сталі фэдэральны ўрад і Дзяржаўная дума. Ім не давяраюць каля траціны расейцаў.

Найгоршую дынаміку сярод дзяржаўных і грамадзкіх інстытутаў за год прадэманстравала царква: у 2018 годзе ёй давяралі 48 адсоткаў апытаных, зараз — 40 адсоткаў. Рэйтынг СМІ за той жа год зьнізіўся з 31 да 27 працэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG