Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню сярод найбагацейшых людзей сьвету больш кітайцаў, чым амэрыканцаў


Колькасьць кітайцаў сярод 10% найбагацейшых людзей сьвету ўпершыню перавысіла колькасьць грамадзян ЗША. Пра гэта сьведчыць дасьледаваньне швайцарскага банку Credit Suisse.

У штогадовым дасьледаваньні, апублікаваным у панядзелак, гаворыцца, што колькасьць мільянэраў у сьвеце вырасла на 1.1 мільёну і цяпер іх 46.8 мільёну. Агулам яны валодаюць актывамі на $158.3 трыльёну — гэта 44% ад агульных актываў у сьвеце.

Сярод 10% найбагацейшых людзей сьвету — каля 100 мільёнаў кітайцаў і каля 99 мільёнаў амэрыканцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG