Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучыя газэты Аўстраліі выйшлі з пратэстам супраць цэнзуры на першых старонках


Вядучыя газэты Аўстраліі — Daily Telegraph, Australian Financial Review, Sydney Morning Herald — выйшлі ў панядзелак, 21 кастрычніка, з аднолькава аформленымі першымі палосамі.

Тэкст закрэсьлены чорным маркерам і суправаджаецца штампам з надпісам «сакрэтна» — як матэрыялы з цэнзурнай праўкай. Так аўстралійскія СМІ пратэстуюць супраць абмежаваньня свабоды слова ў краіне, каб дагадзіць нацыянальнай бясьпецы.

У Аўстраліі — у адрозьненьне ад многіх іншых краін — палажэньне аб свабодзе прэсы не прапісана ў канстытуцыі. У 2018 годзе ў краіне быў прыняты шэраг законаў аб барацьбе са шпіянажам.

20 кастрычніка ўрад Аўстраліі пацьвердзіў, што тры журналісты могуць зазнаць судовы перасьлед пасьля ператрусаў у Аўстралійскай радыёвяшчальнай карпарацыі (АВС) і мэдыйнай кампаніі News Corp Australia ў чэрвені 2019 году. У якасьці нагоды праваахоўнікі назвалі выдаваньне нацыянальнай тайны. Адна з журналістак працавала над матэрыяламі пра тое, як на службу правасудзьдзя ставяцца новыя мэтады кантролю за насельніцтвам.

Двое іншых расказвалі аб магчымых ваенных злачынствах аўстралійскіх салдат у Аўганістане. Усяго ў акцыі ў абарону свабоды слова ў Аўстраліі ўзялі ўдзел 20 нацыянальных газэт і 17 мэдыякампаній.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG