Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамаскоўскі сацыяліст ня здолеў перамагчы ў першым туры выбараў на мэра сталіцы Малдовы


Сацыяліст Іён Чэбан
Сацыяліст Іён Чэбан

У Малдове ў нядзелю адбыліся першыя выбары ў органы мясцовага кіраваньня пасьля прыходу да ўлады чатыры месяцы таму празаходняга ўраду.

У Малдове па выніках нядзельных мясцовых выбараў прарасейскі кандыдат ад сацыялістаў Ён Чэбан і чалец праэўрапейскага блёка «ACUM — Platforma DA» Андрэй Настасе прайшлі ў другі тур выбараў на пасаду мэра Кішынэва.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, Чэбан атрымаў больш за 40% галасоў выбарнікаў, Настасе — амаль 31%. На трэцім месцы (больш за 10%) апынуўся былы мэр Дорын Кіртоака, лідэр Лібэральнай партыі.

Яўка на выбарах у нядзелю склала толькі 36%.

Другі тур адбудзецца 3 лістапада.

Андрэй Настасе і Ён Чэбан
Андрэй Настасе і Ён Чэбан

Што адбываецца ў Малдове:

  • Малдова ў апошні час спрабавала правесьці рэформы, на якіх настойвалі заходнія партнэры пасьля крадзяжу пяць гадоў таму зь дзяржаўных банкаў больш за 1 мільярд даляраў. Гэта злачынства ня толькі прывяло тады да пагаршэньня дабрабыту жыхароў Малдовы, адной з самых бедных краін Эўропы, але і стала прычынай зьмены ўрада.
  • Непераканаўчыя вынікі ўсеагульных выбараў у лютым 2019 года прывялі рэспубліку да сурʼёзнага канстытуцыйнаму крызысу і сутыкненьня паміж прамаскоўскім прэзыдэнтам Ігарам Дадонам Канстытуцыйным судом і парлямэнтарыямі, якія падтрымалі кандыдатуру Маі Санд на пасаду прэмʼер-міністра.
  • Сытуацыя, якая склалася пасьля крызісу, спрыяла Дадону і Санд, якія ўзначалілі краіну, карыстаючыся падтрымкай лібэральна-папулісцкага альянсу ў кааліцыі з Партыяй сацыялістаў Рэспублікі Малдова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG