Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі першакурсьнікаў каледжа прымусілі здаваць іспыт з кардоннымі скрынкамі на галовах


Ілюстрацыйнае фота. Індыйскія вучні паказваюць рукі, размаляваныя ў колеры дзяржаўнага сьцяга

У індыйскім горадзе Хаверы першакурсьнікаў каледжа прымусілі здаваць прамежкавы іспыт з кардоннымі скрынкамі на галовах з выразанымі сьпераду адтулінамі для твару, піша Times of India.

Такім чынам адміністрацыя каледжу вырашыла змагацца са сьпісваньнем.

Фатаздымкі і відэа, зробленыя падчас іспыту па хіміі, шырока разьляцеліся па сацыяльных сетках.

У мясцовым упраўленьні адукацыі заклікалі спыніць такую «бесчалавечную» і прыніжальную практыку і вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне кіраўніцтву ўстановы.

У адміністрацыі каледжа ўжо папрасілі прабачэньня за інцыдэнт, адзначыўшы, што не хацелі зьняважыць студэнтаў. Таксама ў адміністрацыі заявілі, што перад гэтым атрымалі згоду студэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG