Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятра Васючэнку пасьмяротна намінавалі на швэдзкую літаратурную прэмію

абноўлена

Пятро Васючэнка

Літаратуразнаўцу і пісьменьніка Пятра Васючэнку намінавалі на швэдзкую прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры ALMA (Astrid Lindgren Memorial Award).

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959-м годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыку БДУ, кандыдат філялягічных навук. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі Навук. Загадваў катэдрай беларускай мовы і літаратуры ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным ўнівэрсытэце. Выкладаў у Коласаўскім ліцэі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Як навукоўца займаўся творчасьцю Янкі Купалы, дасьледаваў беларускую драматургію. Разам з Лявонам Баршчэўскім і Міхасём Тычынам напісаў дасьледаваньне «Беларуская літаратура і сьвет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён».

Аўтар кніг:

  • «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997);
  • «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999);
  • «Каляровая затока» (2008).

П’есы Васючэнкі пастаўленыя ў шматлікіх беларускіх тэатрах. У 2003 атрымаў прэмію «Гліняны Вялес».

Пятро Васючэнка пра кнігі, якія стваралі Беларусь

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG