Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краснаярскім краі больш за 10 чалавек загінулі праз прарыў дамбы


Krasnoyarsk dam destruction

У Краснаярскім краі праз прарыў дамбы на рацэ Сейба загінулі больш за 10 чалавек. 13 прапалі бязь вестак, больш за 10 чалавек пацярпелі. Паведамляецца, што вада затапіла часовыя інтэрнаты рабочых золатаздабывальнай арцелі.

Паводле дадзеных ТАСС, пацьверджана гібель 13 чалавек. Пры гэтым паведамляецца, што ў інтэрнатах — будаўнічых вагончыках — магло разьмяшчацца да 80 чалавек.

Аварыя адбылася непадалёк ад паселішчы Шчацінкіна Курагінскага раёну. Разбурылася дамба тэхналягічнага вадаёму золатаздабывальнай арцелі. Паведамляецца, што хваля плыні з-за прарыву дамбы дасягала вышыні 4 мэтры. Месца здарэньня знаходзіцца ў глухой тайзе, з бліжэйшага горада, да якога 60 км, туды накіраваліся ратавальнікі.

Паведамляецца, што пачалася эвакуацыя жыхароў паселішча Шчацінкіна.

Рэгіянальны сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле «парушэньне правілаў бясьпекі падчас работ, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асобаў».

Разбурэньне дамбы адбылося, паводле папярэдніх зьвестак, праз знос плаціны. «Інтэрфакс» прыводзіць словы прадстаўніка Сьледчага камітэта пра тое, што раней вышэй па рацэ прарвала іншую дамбу, што стала штуршком для прарыву дамбы ў паселішчы Шчацінкіна.

Золатаздабывальная арцель належыць холдынгу «Сибзолото».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG