Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дэпутат абласнога заканадаўчага сходу адкрыў мэмарыяльную шыльду ў свой гонар. ФОТА


Павел Гарчаакоў каля шыльды ў свой гонар.
Павел Гарчаакоў каля шыльды ў свой гонар.

На будынку паліцыі ў Нікольску Валагодзкай вобласьці зьявілася памятная шыльда з імёнамі тых, хто мае дачыненьне да будаўніцтва гэтага будынка.

Загалоўнымі літарамі выдзелена імя Гарчакова Паўла Аляксандравіча — дэпутата Валагодзкага заканадаўчага сходу. Ён асабіста прыехаў у Нікольск на ўрачыстае адкрыцьцё дошкі і расказаў пра гэта ў сацыяльнай сетцы.

«Не перадаць тыя пачуцьці, эмоцыі, душэўнае хваляваньне і мой стан, калі ўбачыў, што на гэтай дошцы маё імя!» — напісаў дэпутат Павел Гарчакоў на сваёй старонцы «Вконтакте» 9 кастрычніка.

Павел гарчакоў адкрывае дошку імя Паўла Гарчаакова
Павел гарчакоў адкрывае дошку імя Паўла Гарчаакова

У гэты дзень у Нікольску прайшла ўрачыстая цырымонія — на фасадзе будынка АУС адкрылі мэмарыяльную дошку. Гарчакоў прысутнічаў у якасьці ганаровага госьця і, як запэўнівае, быў прыемна зьдзіўлены.

«На пляцы ў аддзела паліцыі ўжо пастроіўся асабовы склад, вэтэраны. Па просьбе начальніка УМВД вобласьці Віктара Мікалаевіча Песьцерэва разам з кіраўніком раёну Вячаславам Васільевічам Пановым зьнялі покрыва з памятнай дошкі пад гімн Расеі», — апісвае Гарчакоў ўрачыстую цырымонію.

На дошцы напісана: «Будынак АУС пабудавана ў 2008 годзе па ініцыятыве Ганаровага грамадзяніна Нікольскага раёну начальніка УУС па Валагодзкай вобласьці генэрал-маёра міліцыі Гарчакова Паўла Аляксандравіча (на пасадзе з 2002 па 2011) і пад кіраўніцтвам начальніка АУС па Нікольскаму раёну падпалкоўніка міліцыі Панова Вячаслава Васільевіча (на пасадзе з 2006-2008)».

«Менавіта на пасадзе начальніка УУС вобласьці мне ўдалося ўнесьці ў абласную праграму будаўніцтва новага сучаснага адміністрацыйнага будынка РАУС у Нікольску ў цагляным выкананьні. Адкрыцьцё адбылося ў лютым 2008 году», — тлумачыць сваю ролю Павел Гарчакоў.

Начальнік УМВД па Валагодзкай вобласьці Віктар Песьцераў падчас цырымоніі адзначыў, што такія ганаровыя дошкі будуць адкрыты і на іншых будынках паліцыі, «дзе кіраўнікі ўнесьлі вялікі ўклад у разьвіцьцё».

Журналісты Север. Реалии (https://www. severreal. org/a/30222016.html) папрасіла Гарчакова даць камэнтар аб мерапрыемстве ў Нікольску, але замест гэтага прэсавая служба заканадаўчага сходу даслала пісьмовы камэнтар «у сувязі з шырокім рэзанансам ў СМІ і сацыяльных сетках». Павел Гарчакоў настойвае, што ня быў ініцыятарам адкрыцьця ганаровай дошкі.

«Я ня ведаў і не здагадваўся, што на гэтай дошцы будзе маё імя, у распрацоўцы яе праекта ня ўдзельнічаў. Быў запрошаны на мерапрыемства ў якасьці ганаровага госьця і са зьдзіўленьнем выявіў сваё прозьвішча разам з прозьвішчамі іншых афіцэраў», — адзначыў Гарчакоў.

Павел Гарчакоў нарадзіўся ў Нікольскім раёне. У 1992 годзе ён узначаліў мясцовае АУС, а праз 10 гадоў, у 2002 годзе стаў начальнікам УМВД па Валагодзкай вобласьці. Гэты пост ён займаў да 2011 году, пасьля чаго быў пераведзены на аналягічную пасаду ў Архангельскую вобласьць. У 2016 годзе генэрал-маёр паліцыі ў адстаўцы быў абраны дэпутатам Валагодзкага заканадаўчага сходу ад «Адзінай Расеі».

На сайце Валагодзкага заканадаўчага сходу няма інфармацыі пра ўклад Гарчакова у разьвіцьцё Нікольскага раёну. Навіны, дзе фігуруе прозьвішча Гарчакова, пераважна датычацца пасяджэньняў пастаянных камітэтаў і аглядаў спраў у валагодзкіх калёніях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG