Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы варыянт пагадненьня ў справе Брэксыту ўхвалены лідэрамі краін ЭЗ, — Туск


Дональд Туск
Дональд Туск

Лідэры краін Эўразьвязу на саміце ў чацьвер ухвалілі абноўлены варыянт пагадненьня у справе Брэксыту, заявіў у чацьвер старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Пра гэта інфармуе «​Інтэрфакс»​.

«Эўрапейская рада дала дабро на гэтае пагадненьне, і падобна на тое, што мы вельмі блізкія да яго заключэньня», — сказаў Дональд Туск на прэсавай канфэрэнцыі.

Паводле Туска, пагадненьне цяпер стала магчымым, па-першае, таму што яго ўхваліла Ірляндыя, а па-другое, Эўракамісія.

Ён растлумачыў, што посьпеху атрымалася дамагчыся дзякуючы кампрамісным прапановам прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі, якія дазваляюць пазьбегнуць мытных праверак паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй і гарантаваць адзінства мытнай прасторы ЭЗ.

«Рэальнасьць заключаецца ў тым, што цяпер у нас ёсьць угода, якая дазваляе пазьбегнуць хаосу і атмасфэры канфлікту паміж ЭЗ у складзе 27 дзяржаў і Злучаным Каралеўствам», — падкрэсьліў Туск.

Ён дадаў, што цяпер Эўрапейская рада чакае ад іншых органаў ЭЗ захадаў, скіраваных на ўвод дзеяньне гэтага пагадненьня 1 лістапада сёлета.

  • Выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ на гэты момант намечаны на 31 кастрычніка.
  • Брытанскі парлямэнт прыняў закон, згодна зь якім, калі да 19 кастрычніка не атрымаецца ўзгадніць пагадненьня па Брэксыце з Эўразьвязам, Джонсан павінен будзе прасіць Брусэль пра трохмесячную адтэрміноўку.
  • Аднак прэм’ер раней папярэджваў, што хутчэй «памрэ ў канаве», чым будзе прасіць ЭЗ аб адтэрміноўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG