Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 5 гадоў колькасьць беларусаў, якія маюць дзьве і больш кватэр, падвоілася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпер больш за 220 тысяч беларусаў маюць дзьве і больш кватэр, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі начальнік галоўнага ўпраўленьня падаткаабкладаньня фізычных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Міхаіл Расолька, піша БЕЛТА.

«У Беларусі больш за 220 тысяч грамадзян, у якіх на праве ўласнасьці дзьве і больш кватэры.

У Менску іх найбольш — звыш 67 тысяч. У абласьцях — у сярэднім ад 20 да 28 тысяч чалавек, толькі ў Гомельскай вобласьці крыху больш — 35 тысяч», — сказаў Міхаіл Расолька.

Паводле яго, колькасьць уладальнікаў дзьвюх і больш кватэр у Беларусі ўвесь час расьце: «Яшчэ некалькі гадоў таму іх было крыху больш за 100 тысяч. Гэта значыць, прыкладна за 5 гадоў адбыўся рост прыблізна ў 2 разы».

На ўліку ў падатковых органах Беларусі стаяць больш за 3 мільёны фізычных асобаў, якія валодаюць альбо карыстаюцца аб’ектамі нерухомасьці. Зь іх амаль палова мае льготы ў выглядзе поўнага вызваленьня ад выплаты маёмасных падаткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG