Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вывучае кандыдатуры на пост амбасадара ў ЗША, — Макей


Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі
Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі

Уладзімер Макей расказаў, як прасунуліся дачыненьні паміж Беларусьсю і ЗША пасьля нядаўніх візытаў двух амэрыканскіх чыноўнікаў высокага рангу.

«Мы зацікаўленыя ў тым, каб аднавіць паўнапраўныя стасункі зь дзяржавай, якая зьяўляецца для нас пэрспэктыўным і важным партнэрам, адыгрывае важную ролю ў міжнароднай палітыцы. Таму мы і ўзгаднілі з усім зацікаўленымі адпаведныя крокі, якія беларускі бок можа зрабіць насустрач ЗША».

Паводле Ўладзімера Макея, цяпер амэрыканскі бок разглядае ўчасткі для пабудовы ў Менску новага будынка амбасады.

«Існуюць новыя ўмовы для гарантаваньня бясьпекі будынкаў амбасадаў ЗША ў розных краінах. Мы з улікам іх рашэньня пабудаваць новы будынак амбасады ў Беларусі прапанавалі ім 4 участкі, якія цяпер вывучаюцца амэрыканскім бокам. Яна паабяцалі даць адказ у найбліжэйшы час.

Што да канкрэтных тэрмінаў прызначэньня амбасадараў, то гэта патрабуе адпаведнага часу. У нас гэта можа быць рэалізавана нашмат хутчэй. У ЗША, мы разумеем, што гэта працэдура зойме больш часу. Але галоўнае — гэта прынцыповая гатоўнасьць да таго, каб прызначыць амбасадараў як мага хутчэй».

Па словах міністра Макея, беларускі бок ужо вывучае кандыдатуры на пост амбасадара Беларусі ў ЗША.

«Будзем уносіць прапановы прэзыдэнту, узгадняць іх з амэрыканскім бокам, — сказаў Уладзімер Макей. — Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца налета».

Заявы пра вяртаньне амбасадараў ЗША ў Беларусь прадстаўнікі Беларусі і Штатаў зрабілі 17 верасьня. Калі дакладна гэта адбудзецца, яшчэ не зразумела. Краіны застаюцца без амбасадараў 11 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG