Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Увечары трэба дадому, катлеты смажыць». 5 цікавых цытат зь лекцыі расейскай фэміністкі ў Менску


Бэла Рапапорт падчас лекцыі ў Менску
Бэла Рапапорт падчас лекцыі ў Менску

У суботу 12 кастрычніка зь лекцыяй у Менску выступіла вядомая фэміністка і блогерка Бэла Рапапорт. «Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цьвёрдая ежа», Рапапорт разважала ў межах Маратону лекцый, арганізаванага Асамблеяй НДА.

Схадзілі на лекцыю і прапануем 5 спажыўных цытат з таго, што пачулі.

  1. У мэдыцынскіх атлясах чалавечае цела — гэта заўсёды мужчынскае цела. І жанчынам радзей дыягнастуюць інфаркт, таму што сымптомы інфаркту па «агульначалавеку» вывучаюць, а ў мужчыны ён праяўляецца інакш.
  2. Нават за апошнія пару дзесяцігодзьдзяў уяўленьні пра канвэнцыянальную прыгажосьць перайшлі ад вобразу вельмі худога цела да вобразу цела спартовага. Калі аб’екты жаданьня так моцна трансфармуюцца ў залежнасьці ад культуры, то як мы ўвогуле можам казаць пра прыроджанасьць будзь якога жаданьня?
  3. Я бачу шмат зьменаў, я веру вельмі моцна ў Інтэрнэт. Таму што я бачу, колькі ўвогуле магчымасьцяў знайсьці ў Інтэрнэце падтрымку і магчымасьцяў здабыць уласны голас, не праходзячы сто трыццаць тры інстанцыі белых мужыкоў, якія вырашаюць, публікаваць цябе ці не публікаваць. Зьмены магчымыя, з аднаго боку, а зь іншага — усё роўна капіталізм нас усіх жарэ, усё будзе кепска і глябальнае пацяпленьне.
  4. Нельга тры заходнія хвалі фэмінізму распаўсюджваць на ўсё, бо ў іх там было сваё, у нас — сваё. У нас можна было працаваць дырэктаркай завода, але ўвечары трэба было дадому, каб катлеты смажыць.
  5. Калі я зрабілася фэміністкай, я думала, што фэмінізм — гэта выратаваньне ад усяго. А пасьля я зразумела, што разьвіцьцё фэмінісцкай думкі павінна працягвацца, бо калі ты спыняесься на думцы, што ўсё, што зьвязанае з жанчынамі, — добра, што жанчыны нікога ня могуць прыгнятаць, таму што іх прыгнятаюць мужчыны, то ты пачынаеш прыгнятаць яшчэ некага.

Бэла Рапапорт — аўтарка выданьняў «Новая газета», «Сноб», «Colta.ru» і «Wonderzine». Яе калёнка «Звычайны сэксізм» пра жанчынаненавісьніцкую лексыку справакавала буйную хвалю пераасэнсаваньня мовы нянавісьці ў дачыненьні жанчын, якая выкарыстоўваецца ў СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG