Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынская аварыя — чатыры чалавекі ў лякарні, двое загінулі. Ніхто ня быў прышпілены. ФОТА


У Кобрынскім раёне на 21-м кілямэтры аўтадарогі Кобрынь — Завужоўе аўтамабіль «Фольксваген Гольф» зьехаў у кювэт і, перакуліўшыся, ударыўся аб прыдарожнае дрэва, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу Сьледчага камітэту.

«У выніку здарэньня кіроўца і пасажыр ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў памерлі на месцы здарэньня. Яшчэ трое дзяцей і жанчына, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, шпіталізаваныя брыгадай хуткай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ведамстве адзначылі, што ў момант ДТЗ ўсе асобы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, не былі прышпіленыя.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Абставіны здарэньня высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG