Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За наўмыснае забойства галубоў маладому чалавеку пагражаюць папраўчыя працы 


Галубы, ілюстрацыйнае фота
Галубы, ілюстрацыйнае фота

Салігорскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі, што пацягнула іх гібель (арт. 339-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Паводле Сьледчага камітэту, у ноч на 31 жніўня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленьне ад жыхаркі гораду, што з апошняга паверха дому, дзе яна пражывае, на зямлю падаюць мёртвыя птушкі.

Сапраўды, сьледча-апэратыўная група знайшла на месцы сем мёртвых галубоў, а таксама некалькі парэшткаў. Па падазрэньні ў супрацьпраўных дзеяньнях быў затрыманы 20-гадовы жыхар Любанскага раёну.

На допыце ён прызнаўся, што забіваў птушак, бо быў моцна раззлаваны — тыя яго «запэцкалі».

У дачыненні да маладога чалавека прызначаная стацыянарная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.

Артыкул 339-1 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне ў залежнасьці ад судовага выраку: грамадзкія працы, штраф, папраўчыя працы на тэрмін да аднаго году або арышт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG