Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя экспэрты на адукацыйным кэмпе для беларускіх настаўнікаў 


Школьныя заняткі
Школьныя заняткі

12-13 кастрычніка ў менскім бізнэс-клюбе «Імагуру» Таварыства беларускай школы і Global Shapers Community Minsk арганізуюць адукацыйны кэмп. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Супрацоўніцтва дзеля будучыні», паведамляе рэсурс Nastaunik.info.

Майстар-клясы для беларускіх настаўнікаў ладзяць замежныя экспэрты: Рос Морысан (Вялікая Брытанія), Аліна Ваўранюк (Польшча), Марціна Чурдава (Чэхія) ды іншыя.

«Адукацыя — гэта ня сфэра абслугоўваньня, як часта можна пачуць у грамадзвте. І ня сфэра манаполіі дзяржавы, як яе разглядаюць чыноўнікі. Адукацыя найперш павінна выконваць сацыяльную замову бацькоў (падаткаплатнікаў), саміх навучэнцаў, быць сродкам пабудовы грамадзянскай супольнасьці. Менавіта такімі аргументамі кіраваліся настаўнікі, калі выбіралі агульную тэму для Edcamp Belarus 2019 — «Супрацоўніцтва дзеля будучыні», — падкрэсьліваюць арганізатары.

Круглы стол настаўнікаў і чыноўнікаў у Магілёве
Круглы стол настаўнікаў і чыноўнікаў у Магілёве

Супраца дзеля паляпшэньня адукацыйнага працэсу будзе разгледжана на трох узроўнях.

Па-першае, пабудова супрацоўніцтва паміж усімі сэктарамі: дзяржава, бізнэс, грамадзянская супольнасьць. Кожны робіць свой унёсак у адукацыю, не заўсёды ведаючы, што робяць іншыя. Толькі шчыльнае супрацоўніцтва дасьць магчымасьць атрымаць належны эфэкт.

Па-другое, пабудова супрацоўніцтва паміж школьнымі настаўнікамі. Прафэсар Джон Хэці (John Hattie) — аўтар аўтарытэтных дасьледаваньняў пра уплыў на эфэктыўнасьць навучаньня, сьцьвярджае, што камунікацыя паміж настаўнікамі дае самы моцны эфэкт сярод іншых фактараў у справе падвышэньня якасьці навучаньня.

Па-трэцяе, супрацоўніцтва паміж пэдагогамі і вучнямі, школьнай адміністрацыяй і настаўнікамі, настаўнікамі і бацькамі, паміж самімі вучнямі. Менавіта такі зьмест Edcamp Belarus 2019 дасьць сыстэме адукацыі штуршок і практычныя рэкамэндацыі для якасных зьменаў у навучальным зьмесьце, мэтадычнай базе і кіраваньні адукацыяй.

На Edcamp Belarus 2019 запрошаныя больш за 200 удзельнікаў: выкладчыкі, чыноўнікаў Міністэрства адукацыі, бізнэсоўцаў, замежныя экспэрты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG