Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны відэазапіс, на якім супрацоўнікі расейскай калёніі б’юць вязьня


Іван Савельеў праводзіць экскурсію па ПК-9 у Петразаводску 27 верасьня 2019 году.

У сеціве зьявіўся відэазапіс зьбіцьця, зроблены, як мяркуецца, у папраўчай калёніі № 9 у Карэліі: на відэа двое мужчын у форме наносяць вязьню ўдары рукамі і нагамі. Подпіс, які суправаджае публікацыю ў ананімным youtube-канале, паведамляе, што адзін з мужчын — начальнік ПК-9 Іван Савельеў, а другі — яго намесьнік Іван Кавалёў.

Раней Настоящее время пісала пра тое, што зьняволеныя калёніі паскардзіліся на катаваньні, пабоі, вымагальніцтва і парушэньне ўмоваў працы, а таксама гаварылі пра сьмерць аднаго вязьня, які быў зьбіты ў 2013 годзе. Яны распавялі, што ў зьбіцьці асабіста ўдзельнічае начальнік ПК-9 маёр Савельеў.

Іван Савельеў
Іван Савельеў

Пасьля гэтага Савельеў правёў па калёніі экскурсію для журналістаў, каб даказаць, што катаваньняў у ёй няма. Журналістка Ала Канстанцінава, якая была на гэтай экскурсіі і бачыла Савельева і Кавалёва ў ПК-9, сказала, што людзі на відэазапісы сапраўды на іх падобныя. На відэа яны абодва бʼюць чалавека па галаве, па твары і па сьпіне, па чарзе наносячы ўдары рукамі, локцем і нагамі.

У апісаньні запісу гаворыцца, што ён зроблена ў санітарнай частцы калёніі. На тытры (як мяркуецца, гэта здымкі камэры назіраньня) ёсьць надпіс MEDIK.

Начальнік калёніі Савельеў да публікацыі гэтага відэа абяцаў зьвярнуцца ў сьледчы камітэт: ён лічыць, што журналісты, адвакат і зьняволеныя абгаварылі яго. Адвакат Віктар Маладзёжнікаў, кліенты якога распавялі пра катаваньні, падаў на калёнію ў суд, бо яго адмаўляліся пускаць да кліентаў, і выйграў справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG