Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Конга разьбіўся прэзыдэнцкі самалёт. Сярод загінулых ёсьць і расейцы


Самалёт Aн-72 (ілюстрацыйны здымак)

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (далей у тэксьце «ДРК») пацярпеў крушэньне вайскова-транспартны самалёт Ан-72, на борце якога знаходзіліся некалькі грамадзянаў Расеі.

Гэтую інфармацыю агенцтву «Интерфакс» пацьвердзіла прадстаўніца расейскай дыпляматычнай місіі ў афрыканскай краіне. Паводле агенцтва Reuters, на борце было 8 чалавек. Па папярэдніх дадзеных, усе яны загінулі.

Вядома, што самалёт забясьпечваў перавозку прэзыдэнта ДРК Фэлікса Чысэкедзі. Паведамляецца, што на борце маглі знаходзіцца яго ахоўнікі і кіроўца, а таксама чатыры чальцы экіпажу.

У сьнежні мінулага году ў ДРК разьбіўся Ан-26, экіпаж якога складалі тры расейцы. Усе яны загінулі. Тады прычынай катастрофы называлі благі тэхнічны стан самалёта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG