Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей у Менску запрасілі ў беларускі размоўны клюб


Цэнтар славянскіх моваў і культураў ладзіць у Менску Беларускі размоўны клюб для дзяцей. Сустрэча клюбу адбудзецца 12 кастрычніка ў 16.30 на вул. Валгаградзкай, 2а. Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя праз тэлефон +375 33 671-12-78.

Як расказалі Свабодзе ў цэнтры, дзецям прапануюць ня проста забавы, але і адукацыю. Будзе і «цудоўнае падарожжа зь Дзядулем Баем і Міркай», і лексычныя матэрыялы, і навучаньне фармуляваньню сваіх думак па-беларуску,

У цэнтры раз на тыдзень ладзяцца звычайныя заняткі па беларускай ды іншых славянскіх мовах, а падобныя гутарковыя клюбы зьбіраюцца толькі час ад часу. Беларускі клюб апошні раз зьбіраўся летась. Цэнтар арганізоўвае таксама размоўныя клюбы на польскай, чэскай і славацкай мовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG