Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтысячы кампаній і мільёны даляраў выручкі. Што расказалі пра справу «галоўнага па афшорах» 


Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў агучыў падрабязнасьці справы спэцыяліста ў сфэры падатковага плянаваньня і міжнароднага карпаратыўнага структураваньня, кіраўніка партнэра юрыдычнай фірмы «Калегія» Ігара Стуканава, якога журналісты Tut.by называюць «галоўным па афшорах».

Паводле намесьніка начальніка аддзелу ведамства Юрыя Кардымона, справай разам з Дэпартамэнтам займаецца Сьледчы камітэт, ужо выяўленыя факты ўхіленьня ад падаткаў у асабліва буйным памеры.

ДФР высьветліў, што заніжалася выручка, атрыманая ад рэалізацыі паслугаў у сфэры міжнароднага карпаратыўнага права ў пытаньнях аптымізацыі падатковай нагрузкі праз замежныя кампаніі, а таксама рэгістрацыі і абслугоўваньня афшору. Атрыманыя грошы паступалі на разьліковыя рахункі падкантрольнай замежнай арганізацыі, зарэгістраванай у Гібралтары.

За 2011–2018 гады памер схаванага прыбытку ад рэалізацыі ў Беларусі паслуг склаў ня менш за 3,5 млн даляраў.

Раней паведамлялася, што Ігара Стуканава затрымалі сёлета 12 жніўня, але неўзабаве адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Цяпер жа вядома, што падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя дырэктар і былы заснавальнік кампаніі, якія добраахвотна пакрылі пэўную суму нявыплачанага падатку ў памеры 170 тысяч рублёў.

На маёмасьць падазраваных накладзены арышт. Канфіскаваныя дакумэнты, кампутарная тэхніка і замежная валюта на суму 135 тысяч даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG