Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты францускі раман у Расеі выйшаў скарочаным бязь ведама аўтара


Джонатан Літэл

Аўтар раману Les Bienveillantes (Дабразычлівіцы, у расейскім перакладзе «Благоволительницы»), ляўрэат Ганкураўскай прэміі Джонатан Літэл заявіў, што першае расейскае выданьне ягонай кнігі зрабілася ахвярай цэнзуры.

У інтэрвію, прысьвечаным перавыданьню кнігі ў Расеі, пісьменьнік распавёў, што пасьля ўмяшаньня рэдактаркі Марыі Тамашэўскай з раману зьніклі каля 600 фрагмэнтаў або прыкладна 20 старонак аўтэнтычнага тэксту. Літэл даведаўся пра гэта толькі ў 2016 годзе — празь пяць гадоў пасьля таго, як кніга была перакладзеная на расейскую мову. Увагу пісьменьніка на цэнзуру зьвярнуў латыскі перакладчык Дэнс Дымінш.

«Яны надрукавалі што заўгодна, але не маю кнігу», — адзначыў Джонатан Літэл. Паводле яго слоў, кіраўнік выдавецтва Ad Marginem Аляксандр Іваноў прызнаў скарачэньні ў рамане, але не папрасіў прабачэньня перад пісьменьнікам. У выдавецтве назвалі цэнзуру «паляпшэньнем» і патлумачылі, што дзякуючы гэтаму кніга стала ў Расеі вядомай.

Тым не менш у перавыданьні раману, на патрабаваньне аўтара ўсе выразаныя фрагмэнты вярнулі.

Камэнтар рэдактаркі Марыі Тамашэўскай у Фэйсбук:

Джонатан Літэл — францускі пісьменьнік амэрыканскага паходжаньня. Над раманам «Дабразычлівіцы», у якім ад імя афіцэра СС распавядаецца пра падзеі Другой сусьветнай вайны, ён працаваў больш за пяць гадоў, падарожнічаючы па Нямеччыне і Расеі. За гэтую кнігу ў 2006 годзе пісьменьнік атрымаў Ганкураўскую прэмію, а таксама «Вялікую прэмію» Францускай акадэміі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG