Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына загінула на рэйках менскага мэтро. Другую лінію спынялі на 24 хвіліны


Раніцай 8 кастрычніка рух цягнікоў на Аўтазаводзкай лініі мэтро ў Менску быў спынены. Як стала вядома пазьней, яго спынялі праз жанчыну, якая скочыла на рэйкі. Яна загінула.

Як паведаміў Менскі мэтрапалітэн, на станцыі «Пралетарская» ў 7.09 пасажырка скокнула пад цягнік. У 7.28 жанчыну вынялі з-пад саставу. У 7.33 рух па Аўтазаводзкай лініі мэтро быў адноўлены.

Жанчына памерла на месцы здарэньня.

Сьлечы камітэт пазьней паведаміў, што праводзіць праверку па факце падзеньня 54-гадовай жанчыны на рэйкі. Сьледча-апэратыўная група працуе на месцы здарэньня: вывучае запісы камэраў відэаназіраньня, апытвае відавочцаў.

Мэтро працуе ў штатным рэжыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG