Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачалі крымінальную справу па факце выдварэньня Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі ў Адэсе, ліпень 2019

Генэральная пракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваць крымінальную справу па факце выкраданьня і незаконнага вывазу за мяжу былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Галоўнай вайсковай пракуратуры. Справа адкрытая паводле заявы Саакашвілі.

Пакуль не паведамляецца, ці ёсьць у справе падазраваныя.

Міхэіл Саакашвілі быў затрыманы ў адным з кіеўскіх рэстаранаў 12 лютага летась. Яго адвезьлі ў аэрапорт і супраць яго волі адправілі на самалёце ў Польшчу. Улады патлумачылі свае дзеяньні тым, што Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства і знаходзіўся ў краіне незаконна.

Былы прэзыдэнт Грузіі і кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласьці называў дзеяньні праваахоўных органаў і тагачаснага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, які пазбавіў яго грамадзянства, незаконнымі. Ён сьцьвярджаў, што яму помсьцяць за апазыцыйную дзейнасьць.

У траўні 2019 году, неўзабаве пасьля свайго абраньня на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі прызнаў указ Парашэнкі аб пазбаўленьні Саакашвілі грамадзянства незаконным, і экс-прэзыдэнт Грузіі вярнуўся ва Ўкраіну. Яго прыхільнікі падтрымалі на парлямэнцкіх выбарах партыю Зяленскага «Слуга народу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG