Лінкі ўнівэрсальнага доступу

0,5% беларусаў ухіляюцца ад падаткаў, — міністар


Міністар падаткаў і збораў Сяргей Налівайка, архіўнае фота

Міністар падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка 6 лістапада даў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1», у якім расказаў пра колькасьць тых, хто ня плоціць падаткі, як належыць.

«У нас 95-96% падаткаплатнікаў — гэта вельмі законапаслухмяныя суб'екты гаспадараньня, — заявіў Сяргей Налівайка. — Яшчэ з астатніх гэтых 4% каля 3-3,5% — гэта тыя суб'екты, якія дапускаюць нейкія недакладнасьці, памылкі альбо празь няведаньне заканадаўства, альбо зь нейкіх аб'ектыўных прычынаў. Ну, напрыклад, несвоечасовая выплата, таму што адсутнічаюць грошы на рахунку.

І толькі недзе 0,5%… Ну тое, што да 1%, гэта дакладна — гэта сапраўды там, дзе ідзе наўмыснае заніжэньне падатковай базы, дзе ідзе наўмысная мінімізацыя падатковых плацяжоў. І мы імкнёмся сваю кантрольную працу выстройваць менавіта такім чынам, каб з гэтым вузкім сэгмэнтам працаваць».

Паводле міністра, электронныя дэклярацыі (імі карыстаюцца 90% юрыдычных асобаў і 70% індывідуальных прадпрымальнікаў) цяпер правяраюцца аўтаматычна і падаткаплатнікам даюць рэкамэндацыі, як выправіць памылкі. За першую палову 2019 году такіх паведамленьняў было звыш 26 тысяч, і 96% іх атрымальнікаў выправілі памылкі, з чаго дзяржава даатрымала 200 млн рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG