Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я не хацела паміраць». Актывісткі Femen правялі на могілках у Парыжы акцыю супраць гвалту


Іна Шаўчэнка
Іна Шаўчэнка

5 кастрычніка ў Парыжы на могілках Манпарнас адбылася акцыя руху Femen у абарону ахвяраў сямейнага гвалту.

Каля ста жанчын з аголенымі тулавамі, пакрытымі шэрай фарбай, пад дажджом моўчкі прайшлі па могілках Манпарнас.

Яны трымалі перад сабой чорныя дошкі ў форме абэліскаў з імёнамі жанчын, забітых мужам або сужыцелем.

На грудзях яны зрабілі надпісы: «Я не хацела паміраць», «Я пайшла ад яго, і ён забіў мяне», «Да мяне паставяцца ўсур’ёз, толькі калі я памру».

Удзельніцы акцыі дамагаюцца мабілізацыі ўрада ў барацьбе супраць гвалту ў сямʼі.

Пра гэта паведаміла «Міжнароднае францускае радыё». Сымбалічны марш быў прысьвечаны памяці 114 жанчын, якія загінулі ад хатняга гвалту з пачатку 2019 году ў Францыі.

Удзельніцы акцыі лічаць, што кожная жанчына перад сьмерцю была ахвярай гвалту і спрабавала папярэдзіць паліцыю пра пагрозы свайму жыцьцю. Іна Шаўчэнка, кіраўнік руху Femen, заявіла, што актывісткі дамагаюцца мабілізацыя сіл аховы правапарадку.

«Кожная з нас патэнцыйна можа стаць ахвярай шлюбнага гвалту і фэмініцыду», — заявіла яна на прэс-канфэрэнцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG