Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля бойкі мужчыну ў Горадні запхнулі ў багажнік і вывезьлі за горад. ВІДЭА


Скрыншот зь відэа на сайце grodno.mvd.gov.by
Скрыншот зь відэа на сайце grodno.mvd.gov.by

Раніцай 4 кастрычніка каля начнога клюбу ў Горадні адбылася бойка паміж двума мужчынамі. Канфлікт скончыўся тым, што 34-гадовага мужчыну запхнулі ў багажнік, вывезьлі за межы горада і выкінулі ў канаву.

Як перадае прэс-служба Упраўленьня ўнутраных спраў Горадзенскага аблвыканкаму, пацярпелы не атрымаў моцных траўмаў. Дзякуючы апісаньню машыны сьведкам міліцыя знайшла пацярпелага каля вёскі Чачэўляны. Ён спаў у канаве, куды яго выкінулі з багажніка.

Ініцыятара канфлікту затрымалі ў клюбе, куды ён неўзабаве вярнуўся. У ягонай крыві было 1,6 праміле. У дачыненьні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 183 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Незаконнае пазбаўленьне волі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG