Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША паведамілі першыя падрабязнасьці катастрофы «лятучай крэпасьці» B-17


Сем чалавек загінулі ў ЗША пры падзеньні самалёта часоў Другой сусьветнай вайны. Катастрофа адбылася паблізу аэрапорта Брэдлі, штат Канэктыкут на паўночным усходзе ЗША.

За штурвалам сядзеў вопытны 75-гадовы пілёт Эрнэст Маккол, які налятаў у бамбавіку В-17 сем тысяч гадзін. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленьне ЗША у справе бясьпекі на транспарце.

Загінулі другі пілёт, 71-гадовы Майкл Фостэр, і пяцёра пасажыраў самалёта.

У пятніцу стала вядома, што некалькі чалавек з раненьнямі былі дастаўлены ў бальніцу. Усяго на борце самалёта, які разьбіўся ў сераду, знаходзіліся 13 чалавек.

Экіпаж паведаміў аб непаладках у рухавіку адразу пасьля ўзьлёту. В-17 ня змог набраць вышыню, упаў і загарэўся. Сьледчыя вывучаюць фрагмэнты, якія захаваліся пры выбуху, уключаючы адзін з чатырох рухавікоў, пра непаладкі ў якім паведамляў экіпаж.

  • Апошняя ўсебаковая праверка самалёта праводзілася ў студзені 2019 году.
  • Бамбавік В-17, «лятаючая крэпасьць», быў адным з самых вядомых самалётаў авіяцыі саюзьнікаў ў Другой сусьветнай вайне.
  • У апошнія дзесяцігодзьдзі самалёт шматкроць выконваў кароткачасовыя палёты з удзелам энтузіястаў вывучэньня гісторыі авіяцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG