Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі выкралі урну з прахам Магатмы Гандзі


Магатма Гандзі
Магатма Гандзі

Урну з попелам лідэра руху за незалежнасьць Індыі Магатмы Гандзі выкралі з мэмарыялу ў цэнтральным штаце краіны. На фатаздымках палітыка зьявіліся надпісы «здраднік». Гэта адбылося ў дзень яго 150-годзьдзя 2 кастрычніка,​ паведамляе выданьне The Wire.

Гандзі быў забіты ў студзені 1948 году, яго парэшткі былі спаленыя, а попел, насуперак індуісцкай традыцыі, падзелены на некалькі частак, адна з якіх захоўвалася ў мэмарыяле ў штаце Мадг’я-Прадэш. Крадзеж і вандалізм выявіў у 11 гадзін вечара дазорца мэмарыялу, які прыйшоў зачыніць яго брамы. Выкрадальнікаў шукае паліцыя.

Гандзі ўзначальваў негвалтоўны супраціў брытанскай каляніяльнай адміністрацыі, натхніўшы сваім прыкладам падобныя рухі ўва ўсім сьвеце. Многія індыйцы лічаць яго бацькам нацыі, пры ім краіна атрымала незалежнасьць у 1947 годзе.


У той жа час палітыка крытыкуюць радыкальныя індуісты за заклік да кампрамісаў з мусульманскім насельніцтвам краіны, яны ўскладаюць на яго адказнасьць за падзел Брытанскай Індыі на Індыю і Пакістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG