Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы невядомы з нажом забіў чатырох паліцыянтаў

абноўлена

У цэнтры Парыжу ў штаб-кватэры гарадзкой паліцыі невядомы напаў з нажом на паліцыянтаў. Некалькі чалавек былі параненыя — агенцтвы называюць колькасьць ад двух да пяці пацярпелых.

Чацьвёра паліцыянтаў забітыя — заявілі ў прафсаюзе паліцыі.

Нападнік, паводле дадзеных францускіх СМІ, быў застрэлены.

Крыніцы агенцтва France Presse паведамляюць, што злачынца сам быў супрацоўнікам паліцыі. Афіцыйна пакуль гэта не пацьверджана. Матывы нападу не вядомыя.

Штаб-кватэра паліцыі, дзе адбыўся напад, месьціцца непадалёк ад сабора Парыскай Божай Маці. Раён перакрыты паліцыяй, зачыненая адна з станцыяў мэтро. На месца прыбыў міністар унутраных справаў Крыстоф Кастанэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG