Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя заяўляе аб пасьпяховым выпрабаваньні новай балістычнай ракеты


Мэтай запуску, які адбыўся 2 кастрычніка, у КНДР называюць «стрымліваньне зьнешніх пагроз і ўзмацненьне абароны»
Мэтай запуску, які адбыўся 2 кастрычніка, у КНДР называюць «стрымліваньне зьнешніх пагроз і ўзмацненьне абароны»

Паўночная Карэя заяўляе, што пасьпяхова запусьціла з падводнай лодкі новую балістычную ракету. Пра гэта 3 кастрычніка паведамляе дзяржаўнае агенцтва навінаў KCNA.

Мэтай запуску, які адбыўся 2 кастрычніка, зьяўляецца «стрымліваньне зьнешніх пагроз і ўзмацненьне абароны».

Згодна з паведамленьнем, паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын «даслаў цёплыя віншаваньні» навукоўцам, які праводзілі выпрабаваньне.

Пра запуск ракеты ў КНДР напярэдадні паведамлялі Паўднёвая Карэя і Японія, якія асудзілі дзеяньні Пхеньяну.

Паводле дадзеных Японіі, ракета дасягнула яе выключнай эканамічнай зоны.

Запуск адбыўся празь дзень пасьля таго, як Паўночная Карэя абвясьціла пра аднаўленьне перамоваў з ЗША.

Злучаныя Штаты Амэрыкі 2 кастрычніка заклікалі Пхеньян «адмовіцца ад правакацый».

Гэта быў дзявяты запуск ракет у КНДР ад чэрвеня, калі прэзыдэнт Дональд Трамп і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын правялі сустрэчу і заявілі аб намеры аднавіць перамовы на працоўным узроўні аб дэнуклеарызацыі.

Толькі ў жніўні Паўночная Карэя ажыцьцявіла пяць запускаў ракет.

Перамовы, накіраваныя на дэмантаж ядзернай і ракетнай праграм Паўночнай Карэі, не прасунуліся наперад ад лютага, калі Трамп сустрэўся з Кімам у Віетнаме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG