Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнік менскага мэтро спыніўся паміж станцыямі празь няспраўнасьць

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Станцыя мэтро «Акадэмія навук»
Ілюстрацыйнае фота. Станцыя мэтро «Акадэмія навук»

Удзень 2 кастрычніка адзін зь цягнікоў менскага мэтро спыніўся празь няспраўнасьць на перагоне паміж станцыямі «Міхалова» і «Грушаўка». Гэта выклікала збоі ў руху іншых цягнікоў.

«Мы хвілін пяць, ня менш, ехалі па перагону ад „Міхалова“ да „Грушаўкі“. Цягнік спыніўся, і машыніст бегаў па вагонам. Было страшнавата ў танелі мэтар ехаць, мэтар стаяць. На „Грушаўцы“ нас высадзілі і перасадзілі ў іншы цягнік», – распавяла Tut.by відавочца здарэньня Вольга.

Паводле Вольгі, цягнік, у які перасадзілі пасажыраў, таксама на нейкі час спыняўся ў танелі. Жанчына мяркуе, што гэта таму, што зламаўшыся цягнік зь цяжкасьцю дабіраўся да «Інстытуту культуры».

Цягнік адправілі ў дэпо для тэхабслугоўваньня. Рух цягнікоў у гэты час рэгулявалі дыспэтчары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG