Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя правяла ракетныя выпрабаваньні ў дзень абвяшчэньня пра новыя перамовы з ЗША


У ноч на 2 кастрычніка Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні балістычных ракет, прызначаных для запуску з падводных лодак. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі.

У Токіё абвясьцілі, што былі запушчаныя дзьве ракеты, якія паляцелі ў напрамку Японскага мора. Адна з ракет неўзабаве распалася на дзьве часткі і ўпала ў ваду.

Другая звалілася ў эксклюзіўнай эканамічнай зоне Японіі ў 350 кілямэтрах ад узьбярэжжа прэфэктуры Сіманэ. Гэта першы выпадак падзеньня паўночнакарэйскай ракеты ў эканамічнай зоне з лістапада 2017 года.

Начны запуск адбыўся неўзабаве пасьля таго, як Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР абвясьціла аб узгадненьні перамоваў з ЗША, якія заплянаваныя на 5 кастрычніка. Чаму будзе прысьвечана сустрэча, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG