Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Нігерыі вызваліла 19 жанчын, якіх выкарыстоўвалі для нараджэньня дзяцей


Паліцыя ў Нігерыі вызваліла 19 жанчын ва ўзросьце ад 15 да 28 гадоў зь месцаў, якія называюць «фабрыкамі дзяцей».

У Лагас, найбуйнейшы горад краіны, яны прыехалі за працай, але ў выніку трапілі ў зачыненыя ўстановы, дзе іх гвалцілі і прымушалі нараджаць, каб потым прадаць дзяцей нелегальна, піша «The Guardian Nigeria».

Адна з вызваленых жанчын распавяла паліцыі, што спачатку яе прымушалі да прастытуцыі. Яна была абавязаная займацца сэксам кожную ноч, пакуль не зацяжарыць. Калі гэта адбылося, яе перавялі ў іншы будынак.

Паводле паліцыі, маладых жанчын трымалі там пераважна насуперак іх волі. Толькі некаторыя зь іх ведалі, што немаўлятаў прададуць. Ніводная зь іх не атрымала грошай за народжанае дзіця. Выявілася, што за нелегальны бізнэс адказныя тры жанчыны. Дзьве зь іх былі арыштаваныя, трэцюю паліцыя ўсё яшчэ шукае.

Хлопцаў-немаўлят прадавалі за 1630 даляраў, дзяўчат за 980 даляраў. «Фабрыкі дзяцей» у Нігерыі ня новая зьява. Найчасьцей такія нелегальныя ўстановы дзейнічаюць ва ўсходняй частцы краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG