Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адмянілі дробныя капейкі


З 1 кастрычніка ўкраінскія манэты наміналам 1, 2 і 5 капеек ня будуць прымацца падчас аплаты за тавары і паслугі. Нацыянальны банк Украіны (НБУ) пачне выводзіць гэтыя манэты з абарачэньня, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.

Манэты без абмежаваньняў і бясплатна можна будзе абмяняць на працягу наступных трох гадоў:

  • да 30 верасьня 2020 году ўключна — ва ўсіх філіялах украінскіх банкаў;
  • да 30 верасьня 2022-га ўключна — у Нацыянальным банку Ўкраіны і ўпаўнаважаных банках («Ощадбанк», «Приватбанк», «Райффайзенбанк Аваль»).

Акрамя таго, пачнуць паступова вымаць з абарачэньня манэты у 25 капеек, якія НБУ перастаў адбіваць. У Нацбанку адзначаюць, што такія зьмены прывядуць да скарачэньня дзяржаўных расходаў на грашовае абарачэньне і палегчаць разьлікі гатоўкай.

Раней НБУ распрацаваў правілы акругленьня наяўных разьлікаў і абвясьціў аб увядзеньні новых манэтаў наміналам 1 і 2 грыўні. 25 верасьня НБУ пашырыў на банкі права акругляць сумы грашовых апэрацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG