Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мітынг у Маскве выйшлі больш 20 тысяч чалавек


У мітынгу на праспэкце Сахарава ў Маскве, удзельнікі якога патрабуюць вызваліць фігурантаў «маскоўскай справы», прымаюць удзел каля 20 тысяч чалавек, паведамляе прэс-служба МУС Расеі па Маскве.

Па дадзеных «Белага лічыльніка», на акцыю да 16:00 па маскоўскім часе прайшлі 23,3 тысяч чалавек.

Мітынг у Маскве ўзгоднены з уладамі. Яго ўдзельнікі патрабуюць вызваленьня фігурантаў «маскоўскай справы» — затрыманых падчас пратэстаў, якіх абвінавацілі ва ўжываньні гвалту да паліцыянтаў, экстрэмізьме, масавых беспарадках і неаднаразовым удзеле ў несанкцыянаваных акцыях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG