Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зьбіраюцца на мітынг супраць палітычных рэпрэсіяў. ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Мітынг на маскоўскім праспэкце Сахарава, 10 жніўня

Удзень 29 верасьня ў Маскве на праспэкце Сахарава мае прайсьці ўзгоднены з уладамі мітынг у падтрымку абвінавачаных у «маскоўскай справе» і супраць палітычных рэпрэсіяў. Пачатак прызначаны на 15:00 па маскоўскім часе (супадае зь менскім).

Тэлеканал «Настоящее время» вядзе жывую відэатрансьляцыю, расейская служба Свабоды вядзе тэкставую.

Перад пачаткам мітынгу паліцыянты запусьцілі да сцэны нейкіх «дружыньнікаў», прысутнасьць якіх спрабуюць апратэставаць арганізатары акцыі.

Акцыю ладзіць незарэгістраваная Лібэртарыянская партыя. Галоўны лёзунг — «Отпускай!».

«Маскоўская справа» — справа аб «масавых беспарадках», што нібыта адбыліся на папярэднім мітынгу 27 ліпеня. Тады затрымалі 1388 чалавек, па артыкулах аб масавых беспарадках і гвалце супраць паліцыянтаў абвінавацілі два дзясяткі чалавек. Затым адносна многіх фігурантаў зьнялі абвінавачаньні або перакваліфіквалі на больш лёгкія артыкулы, ды сем чалавек асудзілі на тэрміны ад 2 да 5 гадоў калёніі. У падтрымку фігурантаў справаў выказваліся расейскія і акторы, лекары, настаўнікі, сьвятары і іншыя публічныя асобы, а таксама розныя заходнія публічныя асобы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG