Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей з Лаўровым адкрылі выставу ў гонар Грамыкі у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку


Уладзімер Макей на адкрыцьці выставы
Уладзімер Макей на адкрыцьці выставы

Уладзімер Макей сумесна з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым адкрыў у штаб-кватэры ААН фотавыставу, прысьвечаную 110-годдзю Андрэя Грамыкі — вядомага савецкага дыплямата і дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Беларусі, перадае прэс-служба МЗС.

Падчас свайго выступу Ўладзімер Макей назваў Андрэя Грамыку архітэктарам сыстэмы міжнародных адносін, якія зрабілі значны ўнёсак у стварэньне ААН. Макей падкрэсьліў вядучую ролю, якую гуляў Грамыкі ў перагаворным працэсе па ядзерным раззбраеньні. Міністар замежных спраў Беларусі адзначыў, што Грамыка і сёньня ўяўляе ўзор прафэсійных якасьцяў для маладога пакаленьня дыпляматаў.

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш назваў Грамыку чалавекам «вялікіх дасягненьняў» і адзначыў ягоныя выключныя якасьці як перагаворшчыка. Гутэрыш дадаў, што галоўнаму лёзунгу Грамыкі — «лепш дзесяць гадоў перамоваў, чым адзін дзень вайны» — у сучасным сьвеце некаторыя краіны аддаюць перавагу вайне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG