Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі за ўвоз паліва ў Сырыю


Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі з прычын паставак авіяцыйнага паліва для групоўкі расейскіх войскаў, якая знаходзіцца ў Сырыі.

Пад санкцыі трапіла кампанія Maritime Assistance, трое грамадзян Расеі і пяць расійскіх судоў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Ведамства зьвязвае фірму Maritime Assistance з кампаніяй «Совфрахт», якая раней трапіла ў пад амэрыканскія санкцыі. Яе прадстаўнікоў — пецярых расейцаў і сірыйца — у чэрвені 2018 году зьвінавацілі ў змове з мэтай абыходу эканамічных санкцый супраць Сырыі — таксама ў сувязі з пастаўкамі паліва. Тады ж былі вылучаныя абвінавачваньні супраць двух сірыйскіх паліўных інспэктараў.

У апублікаваны ў чацьвер санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ўключаныя трое расейцаў са згаданай справы «Совфрахта» — Іван Акаркоў, Карэн Сцепанян і Ільля Логінаў. Таксама пад санкцыі трапілі пяць расейскіх караблёў — «Язь», «Сіг», «Судак», «Пасат» і ОТ-2077 (паводле дадзеных аўтаматычнай суднаходнай сыстэмы — «Навага»).

Расійскі танкер «Язь» ужо таксама згадваўся ў справе супраць супрацоўнікаў «Совфрахта». Паводле вэрсіі сьледзтва, яны выкарыстоўвалі гэтае судна і іншы танкер «Мухалатка» для ўвозу ў Сырыю авіяцыйнага паліва. Паводле дадзеных Reuters, пастаўкі праводзіліся кантрабандай праз воды Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG