Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мёрах ліквідавалі выкід аміяку, эвакуавалі школу


На месцы здарэньня

Каля 11.48 25 верасьня ў горадзе Мёры ў Віцебскай вобласьці ратавальнікі атрымалі паведамленьне пра выкід аміяку ў цэху мясцовай філіі ААТ «Малако». Як піша Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, працёк ліквідавалі ў 12.37.

Ратавальнікі выявілі, што адбылася разгермэтызацыя зварнога шва халадзільнай устаноўкі — супрацоўнікі МНС паставілі загараджальныя заслоны са шлянгаў і загермэтызавалі працёк.

Пэрсанал цэху эвакуаваўся самастойна. Але за 200 мэтраў ад месца здарэньня знаходзіцца школа — ратавальнікам давялося эвакуяваць 560 дзяцей і 110 чалавек пэрсаналу. У выніку пацярпелых ня выявілі.

Аміяк — таксычнае рэчыва з рэзкім пахам, лягчэйшае за паветра і распушчальнае ў вадзе. Пры аварыях з аміякам раяць эвакуавацца пэрпэндыкулярна кірунку ветру, надзяваць сродкі абароны органаў дыханьня (хаця б марлевую павязку, змочаную вадой, растворамі лімоннай ці воцатнай кіслаты) і скуры, прамываць вочы і твар вадой, а калі выйсьці з зоны аварыі немагчыма — экстрана гермэтызаваць памяшканьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG