Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня — 1001 турыст


Столькі турыстаў у сярэднім наведвае Беларусь кожны дзень. А за 2018 год у Беларусь прыехалі 365,5 тысячы турыстаў. Гэта менавіта арганізаваныя турысты і экскурсанты, паведамляе Белстат.

У сярэднім турысты праводзяць у Беларусі 5 дзён. Больш за ўсё арганізаваных турыстаў у Беларусь прыехалі з:

  • Расеі — 207,4 тысячы чалавек (+15,9 тысячы ў параўнаньні з 2017 годам),
  • Літвы — 59,6 тысячы чалавек (+33,4 тысячы),
  • Польшчы — 46,3 тысячы чалавек (+ 23,6 тысячы).

Каб наведаць Беларусь, больш за 8 тысяч кілямэтраў пераадолелі турысты з такіх далёкіх краінаў, як Мазамбік (3 чалавекі), Буркіна-Фасо, Балівія, Коста-Рыка, Танзанія, Ямайка (па 2 чалавекі), Дамініканская Рэспубліка, Маўрыкій, Кот-д’Івуар, Гаіці (па 1 чалавеку).

Агулам жа з улікам перасячэньня беларуска-расейскай мяжы ў 2018 годзе Беларусь наведалі 11,5 млн іншаземцаў, што на 440 тысяч больш, чым у 2017 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG