Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус са зброяй напаў на ювэлірную краму ў Вене


Здарэньне адбылося ранкам у панядзелак на ўскраіне Вены. Двое мужчын разьбілі вітрыну ювэлірнай крамы і зрабілі некалькі стрэлаў у паветра. Грамадзянін Беларусі абвешчаны ў міжнародны вышук, паведамляе vienna.at. Асоба яго напарніка яшчэ не ўстаноўлена.

Напад адбыўся а 9.30. Забраўшы каштоўнасьці, зламысьнікі пачалі ўцякаць. Калі за імі пабег уладальнік крамы, то нападнікі зьбілі яго. Падчас нападу пацярпела дачка ўладальніка крамы. Яна атрымала парэзы ад разьбітай вітрыны.

Пасьля гэтага мужчыны зьехалі на аўто зь беларускімі нумарамі. Як паведамляе heute.at, машына зарэгістраваная на грамадзяніна Беларусі Эдуарда Ждановіча. Паліцыянты выявілі аўтамабіль рабаўнікоў недалёка ад чэскай мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG